Урачыста адкрыўся рэспубліканскі абаронна-спартыўны лагер

20 июня 2013

Больш як сто кадэтаў з усёй краіны прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці рэспубліканскага абаронна-спартыўнага лагера на Алеі Герояў у Барысаве. У хлопцаў будзе магчымасць пазнаёміцца з жыццём і побытам салдат, наведаць памятныя мясціны і нават прайсці курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. А самай яркай падзеяй для падлеткаў стане, вядома ж, ваенна-спартыўная гульня Зарніца.


Усяго за 10 гадоў у такіх лагерах прайшлі аздараўленне больш як сто тысяч дзяцей. Яшчэ адна важная мэта, якую праследуюць тут - патрыятычнае выхаванне.