Урачыстая цырымонія звальнення ў запас прайшла ў Брэсцкай крэпасці

16 ноября 2018

Звычайна ў легендарнай цытадэлі салдаты прымаюць прысягу. Зараз жа тут дамоў праводзілі амаль 400 чалавек, якія адслужылі ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

Аляксандр Ільюкевіч, камандзір 38-й дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Беларусі: "Яны сталі сапраўднымі мужчынамі, сапраўднымі дэсантнікамі, сапраўднымі абаронцамі нашай Радзімы. Сюды яны прыйшлі хлапчукамі - зараз яны дарослыя, свядомыя людзі нашай дзяржавы. Шматлікія вайскоўцы застаюцца і літаральна з сённяшняга дня будуць залічаныя на службу па кантракце".

Найболей дастойныя дэсантнікі атрымалі памятныя ўзнагароды і граматы.