Урачыстая цырымонія перапахавання Марыі Магдалены Радзівіл адбудзецца ў касцёле Святой Тройцы

17 февраля 2018

Сапраўды гістарычная падзея пройдзе сёння ў касцёле Святой Тройцы на Залатой горцы Мінска. Літаральна праз гадзіну адбудзецца ўрачыстая цырымонія перапахавання прадстаўніцы шляхетнага роду - Марыі Магдалены Радзівіл. Урна з прахам, якую прывезлі са Швейцарыі, будзе змешчана ў сцяну касцёла.

Пытанне перапахавання праху Марыі Магдалены Радзівіл вырашалася з ліпеня 2017 года. Да нядаўняга часу ўрна з астанкамі захоўвалася ў Чырвоным касцёле Мінска. На днях рэліквія была дастаўлена ў касцёл Святога Роха.