Урачыстая адпраўка прызыўнікоў ва Узброеныя сілы прайшла ў Буйнічах

15 мая 2019

Урачыстая адпраўка прызыўнікоў ва Узброеныя сілы ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі прайшла ў Буйнічах ля мемарыяла загінуўшым савецкім воінам. 80 хлопцаў будуць праходзіць службу ў войсках спецпрызначэння і ў 72-м аб'яднаным навучальным цэнтры. Усяго ад Магілёўскай вобласці за час вяснова-летняй кампаніі армію папоўняць 500 прызыўнікоў.

Урачыстая адпраўка навабранцаў у Мінскай вобласці традыцыйна прайшла ля Кургана Славы. У знакавым для ўсёй краіны месцы сабраліся 100 прызыўнікоў, іх сваякі і сябры. Адсюль маладыя людзі адправяцца служыць у воінскія часці спецаперацый, сухапутныя і пагранічныя войскі.