Урачыстая лінейка ў БНТУ

1 сентября 2014

Урачыстая лінейка прайшла сёння і ў вядучай тэхнічнай ВНУ Беларусі. На стадыёне БНТУ гучалі віншаванні для амаль 4 тысяч першакурснікаў. Будучыя інжынеры, будаўнікі і архітэктары пачулі пажаданні ад членаў урада, грамадскіх арганізацый і царквы.


Сёння ў БНТУ навучаюцца больш чым 30 тысяч студэнтаў. Ліцэй, 17 факультэтаў і 5 інстытутаў рыхтуюць лепшых тэхнічных спецыялістаў.