Урачыстасці ў Віцебску завяршыў святочны салют

10 мая 2014

У святкаванні Дня Перамогі ў Віцебску прынялі ўдзел больш як 10 тысяч чалавек. На плошчы Перамогі ўрачыстым маршам прайшлі войскі Віцебскага гарнізона. Да Вечнага агню ўсклалі кветкі і вянкі. Святочныя канцэрты адбыліся ва ўсіх мікрараёнах абласнога цэнтра - працавалі атракцыёны, выставы баявой тэхнікі і ваеннага абмундзіравання. Урачыстасці завяршыў святочны салют. Залпы прагрымелі каля манумента воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам.