Больш як 40 000 вернікаў сёння ўзялі ўдзел у богаслужэнні ў гонар 400-годдзя здабыцця абраза Маці Божай Будслаўскай. Імшу ў касцёле Ушэсця Прасвятой Дзевы Марыі, да якога пешшу прыйшлі тысячы паломнікаў з Беларусі, Расіі і Літвы, адслужыў кардынал Жан-Луі Таран. Ён таксама асвяціў крыж і памятны знак у гонар цудатворнага абраза.














