Урачыстасці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі пачаліся ў Мінску

7 ноября 2014
Па традыцыі на плошчы Незалежнасці ля помніка Леніну сабраліся сотні людзей. Традыцыйны мітынг і кветкі ад ветэранаў, прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый і, вядома, камуністычнай партыі краіны.

Святочныя гулянні падоўжацца сёння цэлы дзень: жыхароў Мінска чакае грандыёзная культурна-забаўная праграма і канцэрт.