З 1 па 10 лютага буйныя гандлёвыя прадпрыемствы сталіцы пачнуць маштабную акцыю па распрадажы зімовага асартыменту тавараў. Па зніжаных цэнах пакупнікі змогуць набыць швейную, тэкстыльную і трыкатажную прадукцыю, абутак і галантарэю. Удзел у акцыі прымуць больш за 20 прадпрыемстваў канцэрна Беллёгпрам.
Акрамя таго, 27 і 28 лютага ў ГУМе, ЦУМе, Гандлёвым доме на "Нямізе", універмаге "Беларусь" і "Кірмашы" плануецца правесці адзіны дзень скідак.













