Гандлёвыя аб'екты рыхтуюцца да Новага года

5 декабря 2018

Да Новага года засталося 26 дзён. Атмасфера свята пануе амаль усюды. Гандлёвыя цэнтры, кафэ і магазіны вабяць пакупнікоў упрыгожанымі вітрынамі. Плюс да ўсяго зараз час пераднавагодніх акцый. Аб'екты гандлю зніжаюць свае надбаўкі. Добрыя зніжкі даюць і прадпрыемствы. А значыць, купіць падарункі і не толькі магчыма па прыемных цэнах. Як адзначаюць у профільных міністэрствах, высокі пакупніцкі попыт напярэдадні Новага года і Раства цалкам задаволяць. У пераднавагодні шопінг адправілася Святлана Лук’янюк.

Снежань традыцыйна месяц высокага попыту. Рыхтуюцца да яго загадзя, асабліва гандаль. Тут добрыя прапановы ад прадпрыемстваў па аб'ёмах, ды і па нізкім кошце заўсёды неацэнныя. Бо, скінуўшы працэнты на адзінку, зарабіць усё роўна атрымаецца менавіта колькасцю. Але запасы на апошні месяц фарміруюць не абыяк. Усё строга згодна з планам, так што баяцца дэфіцыту сапраўды не варта.

Больш абачлівым гандлю трэба быць у аб'явах наконт акцый і зніжак, бо гучныя лічбы 70 працэнтаў, а то і больш не заўсёды аказваюцца поўнай праўдай. І тавараў з такімі цэнамі ўсяго некалькі, а не ўся зала.

Не сакрэт, што вялікі пераднавагодні попыт - гэта магчымасць зарабіць для магазінаў і вытворцаў, прычым не за кошт высокіх цэн, а наадварот, дзякуючы шчодрым дням з мінусам ад першапачатковай цаны.

Калі хтосьці наогул хоча папрацаваць у навагоднюю ноч не закрываючыся, то ўжо зараз можа звяртацца з заявай у мясцовыя аддзелы гандлю. І такіх, гавораць у МАРГ, досыць. Самы ж пік продажаў - гэта апошнія два тыдні да Новага года, атрымліваецца, з сярэдзіны снежня. Гэты істотна ўплывае на павелічэнне рознічнага тавараабароту.

Падрыхтаваліся ўжо кафэ і рэстараны. Набліжаецца час карпаратываў. 70 працэнтаў аб'ектаў агульнага харчавання ўжо забраніравана. Працаваць яны змогуць да 6 раніцы, вядома, калі ўстанова не ў жылым доме. Цэны, як засвядчаюць, не вышэй за мінулы год. Бліжэй да свят разгорнуцца і кірмашы. Усяго па краіне каля 19 000 мерапрыемстваў. Да вялікага гандлю далучацца і рамеснікі, і самазанятыя, хто гатовы, напрыклад, прадаваць свае кулінарныя вырабы. Ім за месцы плаціць не трэба. А вось ёлачныя базары чакаюць пакупнікоў з 17 снежня і аж да вечара 31. Цэны ад 10 да 14 рублёў, у кадках да 20.