Гандлёвая інспекцыя падводзіць першыя вынікі

13 сентября 2013

Гандлёвая інспекцыя, створаная ў структуры Мінгандлю ў ліпені, падводзіць першыя вынікі. Праведзеныя амаль дзве сотні маніторынгаў і абследаваныя 240 аб'ектаў. Курыраваць гэтае мабільнае падраздзяленне з мінімальным штатам і вялікімі паўнамоцтвамі будзе першы намесник міністра гандлю Артур Карповіч. Паводле яго слоў, падчас першых праверак інспекцыі сур'ёзныя недахопы выяўленыя ў 90% выпадкаў. Лідарамі па парушэннях апынуліся Мінcк, Мінская і Брэсцкая вобласці.


Павялічыліся і штрафы - ад 30 да 500 базавых велічынь прыйдзецца заплаціць за тавар са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Таксама падчас праверак гандлёвай інспекцыі асаблівая ўвага будзе надавацца насычэнню рынку таварамі беларускай вытворчасці.