Топ-стыліст Аляксандр Кірылюк даў майстар-клас для стылістаў-пачаткоўцаў

6 декабря 2016
Прычоска як частка вобразу для подыума. Топ-стыліст з сусветным імем Аляксандр Кірылюк даў майстар-клас для стылістаў-пачаткоўцаў. Больш за паўтары сотні чалавек – будучых цырульнікаў, візажыстаў, навучэнцаў профільных каледжаў і ліцэяў – сачылі за працай стыліста. Удзельнікі фестывалю-конкурсу «Млын моды» з дапамогай іміджмэйкера стварылі некалькі вобразаў для подыума. Гэта прычоскі ў галівудскім стылі саракавых, а таксама складаныя афарбоўванні ў пастэльныя колеры.  Аляксандр Кірылюк – іміджмэйкер конкурсаў «Міс Еўропа» і «Міс Інтэркантыненталь» - ураджэнец Беларусі, які стаў вядучым стылістам Іспаніі. Яшчэ адзін майстар-клас, але для фэшн-фатографаў пройдзе ў Цэнтры мастацкай творчасці ў канцы снежня.