"Томас" прынёс у Беларусь першыя разбурэнні

18 сентября 2017

Дажджлівы і ветраны "Томас" прынёс у Беларусь першыя разбурэнні.

Ствалы дрэў, якія ўпалі, блакіравалі праезд аўтамабілям у сталічных дварах і на магістралях. Парывы ветру сілай да 24 метраў за секунду пакінулі без святла больш за паўсотні населеных пунктаў па ўсёй краіне. Больш за ўсё дасталася Мінскай і Гродзенскай абласцям. Суправаджаецца ўраган моцнымі ліўнямі. Суціхаць ураган пачне толькі заўтра ў другой палове дня.

Такое надвор'е захаваецца да выхадных. Падчас уікэнда ізноў з’явіцца сонца. Аднак тэмпература паветра застанецца ў межах 13-16 градусаў вышэй за нуль.