Гэтая тэма вось ужо некалькі тыдняў упэўнена трымаецца ў топ самых абмяркоўваемых. Але пакуль у ёй - усё больш чутак і міфаў, чым пэўных фактаў. Дык што ж насамрэч адбываецца на рынку лекавых сродкаў Беларусі? Што будзе, калі нашы, айчынныя прэпараты ўпэўнена зоймуць палову прылаўкаў і вітрын ва ўсіх аптэках краіны? І галоўныя пытанні - што з якасцю і з правам выбару?
Тэму даўняга супрацьстаяння імпартных і беларускіх лекаў абмяркуем з урачамі, фармацэўтамі, вытворцамі і, вядома, з пакупнікамі. Уключайцеся ў вялікую дыскусію на "Беларусь 1" сёння ўвечар - ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым у эфіры адразу пасля выніковай інфармацыйна-аналітычнай праграмы "Панарама".













