Ток-шоу Форум глядзіце сёння вечарам

22 апреля 2013

Дыплом аб вышэйшай адукацыі -  крок да мары або пагоня за прэстыжам? Чаму ВНУ  сёлета скарачаюць набор на бюджэтныя месцы, і  чаму павышаецца  планка прахаднога бала? Ці зменяцца  правілы  прыёму, і ў якіх спецыялістах зацікаўленая краіна? Гэтыя і шматлікія іншыя пытанні абмяркуюць у студыі сёння ў 20:00 удзельнікі ток-шоу Форум. Такім чынам, тэма дыскусіі: якасць вышэйшай адукацыі.