Ток-шоу "Форум" пра вундэркіндаў глядзіце сёння ў 8 вечара

12 декабря 2016

У пяць  гадоў яны пакараюць сцэны сусветных тэатраў і папулярныя тэлешоу, у сем  - свабодна  гавораць на некалькіх мовах, а ў 12  - становяцца студэнтамі ўніверсітэтаў. 

І хоць бацькі  не прызнаюць у сваіх дзецях геніяў, шматлікія ўспрымаюць дасягненні ў такім  юным узросце менавіта як выдатныя. Дык  хто ж такі вундэркінд? Імі нараджаюцца альбо становяцца? Ці не пазбаўляюць гэтых дзяцей дзяцінства?  Беларускі вундэркінд Цімур Сушко - студэнт медуніверсітэта. Чаму пасля першага курса (у 13 гадоў!)   ён узяў акадэмічны водпуск? Юная балерына  - Вера Шпапоўская – як  гэта  ў 9 гадоў па-даросламу танцаваць  партыю Кармэн?  На прамой сувязі з Кітая - Яўген  Колесаў - бацька вядомага расійскага талента  Гардзея Колесава -   пра сакрэты выхавання, і не толькі...  Гісторыі тых, хто прайшоў гэты шлях. Ток-шоу "Форум". Сёння ў 8 вечара.