Ток-шоу Форум. Рэальныя гісторыі падапечных хоспіса

2 июня 2014

Пакуль адны еўрапейскія краіны робяць выбар на карысць дзіцячай эўтаназіі, другія спрабуюць выратаваць тых дзяцей, чый медыцынскі прагноз суцяшальным назваць нельга. Новы дзіцячы хоспіс будзе не толькі прымаць дзяцей на паліятыўную рэабілітацыю, але і дазволіць медыкам краіны праходзіць навучанне паводле самых сучасных методык.
Нават калі хвароба дзіцяці невылечная, за яго трэба і можна змагацца. Пра гэта гавораць героі ток-шоу Форум. Рэальныя гісторыі падапечных хоспіса з першых вуснаў і прызнанні іх бацькоў… Глядзіце сёння ў вячэрнім прайм-тайме на Беларусь 1.