Ток-шоу "Форум". Дарогі і тратуары

18 мая 2015

Да транспартнай сітуацыі ў Беларусі. Вядома, што дарога для машын, тратуар для пешаходаў. А дзе месца для тых, хто любіць перасоўвацца па горадзе на двух колах? Як падзяліць вуліцы паміж вадзіцелямі, пешаходамі і веласіпедыстамі? І як абараніць іх адзін ад аднаго? У студыі ток-шоу "Форум" пешаходы, вадзіцелі, веласіпедысты і, вядома, гарадскія ўлады. Ці не пара паставіць кропку ў даўняй спрэчцы? Сёння ўвечар у рамках "Панарамы" на "Беларусь 1".