Толькі за апошні месяц выяўлена больш за два дзясяткі парушэнняў. Уладальнікі палатак з садавіной і агароднінай павінны ў найбліжэйшы час выправіць усе заўвагі, каб месцы продажу сезоннай прадукцыі мелі акуратны знешні выгляд. Дарэчы, вулічныя палаткі прывядуць да адзінага стылю. Спецыялісты распрацавалі пробны макет. Новыя гандлёвыя пункты будуць мець не толькі аднолькавы дызайн, але і стануць больш функцыянальнымі.
Нагадаем, зараз у сталіцы працуе амаль дзвесце пунктаў з сезонным асартыментам. Часцей за ўсё палаткі з агароднінай і фруктамі размяшчаюцца недалёка ад прыпынкаў і жылых дамоў.













