Тhe Тimes параіў наведаць Мінск

10 сентября 2017

На мінулым тыдні брытанскі Тhe Тimes назваў адным з 30-ці прывабных кірункаў для ўікэнда. У выданні адзначылі, што тут захаваныя помнікі, у архітэктуры пануе гэтакі ф’южн - гісторыя побач са шклом і бетонам, але дзе яны не спрачаюцца, а суседнічаюць, плюс да ўсяго нядорага.

Аўтары раяць пакаштаваць у беларускай сталіцы салянку і дранікі, і зайсці ў адзін з дзясяткаў стыльных бараў. Што яшчэ паглядзець турысту, і як нам зрабіць свой горад яшчэ больш адкрытым? Ксенія Рабчынская выслухала меркаванні (відэа).