Па дарогах Беларусі працягваецца міжнародны мотапрабег, прысвечаны 10-годдзю ўтварэння Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы. Удзельнікі прабегу ўжо наведалі Брэсцкую крэпасць, Мінск і гісторыка-культурны комплекс Лінія Сталіна. Сёння матацыклісты адправяцца ў Бабруйск і Гомель. Дарэчы, пакараецца маршрут на двухколавых транспартных сродках айчыннай вытворчасці. Пераадолець адлегласць у 10 тысяч кіламетраў удзельнікі мотапрабегу збіраюцца да канца верасня. Фінішуюць яны ў сталіцы Таджыкістана - Душанбэ. Пасля чаго ўсе матацыклы перададуць таджыкскім памежнікам для ўмацавання службы на паўднёвых рубяжах АДКБ.














