Тэрыторыі Беларусі з бязвізавым рэжымам могуць быць аб'яднаныя ў агульны турыстычны маршрут

29 декабря 2017

Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі. Піліп Гулы адзначыў, што ўвядзенне 10-дзённага бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей паспрыяе значнаму росту колькасці турыстаў. А аб'яднанне гэтых тэрыторый дапаможа пашырыць турыстычны патэнцыял краіны.

Піліп Гулы, старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі: "Усе службы, асабліва сілавыя структуры, памежныя, турыстычная галіна адрабілі 10 месяцаў у пяцідзённым рэжыме. Былі выяўленыя недахопы, некаторыя памылкі, яны ўсе на працягу гэтага часу былі ў рабочым парадку адзначаныя, ліквідаваныя, і, адпаведна, трэба рухацца далей. І на 2018 год у нас стаіць вельмі складаная, сур'ёзная і прыемная адначасова задача - адрабіць у гэтым дзесяцідзённым рэжыме. Гэтых 10 дзён досыць для любога падарожжа па Беларусі. Для выразнага сямідзённага экскурсійнага тура".

Нагадаем, у 2019 годзе Беларусь прыме Еўрапейскія гульні, а ў 2021 разам з Латвіяй - чэмпіянат свету па хакеі. Такія буйныя спартыўныя форумы таксама абяцаюць паток турыстаў у краіну.