Цёплыя словы падзякі прагучалі ў мінскім лінгвагуманітарным каледжы

1 июля 2019

Выпускная пара. Са сваімі альма-матар развіталіся студэнты сталічных ВНУ, а таксама  навучэнцы каледжаў. Цёплыя словы падзякі выкладчыкам і настаўленні выпускнікам прагучалі і ў мінскім лінгвагуманітарным каледжы. У гэтай навучальнай установе да свята падышлі  арыгінальна. У каледжа зараз ёсць свая сапраўдная зорка.

Данііл Ханкевіч, выпускнік лінгвагуманітарнага каледжа: "На мой погляд, зорка асацыюецца з мэтай у жыцці. Тое, што ў нашага каледжа з'явілася зорка, гэта азначае, што ў кожнага павінна быць мэта ў жыцці,  кожны павінен рабіць усё магчымае".

Надзея Меншчыкава, дырэктар лінгвагуманітарнага каледжа: "Мы даём пуцёўку ў жыццё 325 выпускнікам нашага каледжа. Мне прыемна адзначыць, што 133 выпускнікоў, якія навучаліся за кошт рэспубліканскага бюджэту,  мы забяспечылі першым рабочым месцам. 30 выпускнікам мы даём дыпломы з адзнакай. Гэта прыгожая лічба, якой не было ў папярэднія гады".

Многія выпускнікі далей працягваюць навучанне ў лінгвістычным універсітэце. Сёлета 30 навучэнцаў каледжа атрымалі дыпломы з адзнакай.