Цёплыя дні зноў вяртаюцца ў сталіцу і вобласць

25 июня 2018
Няўстойлівае, але цёплае надвор'е сіноптыкі прагназуюць на гэтым тыдні. Сёння і заўтра магчымы кароткачасовыя дажджы. Паветра днём прагрэецца да 24 цяпла. Сапраўды сонечнае і сухое надвор'е ў сярэдзіне тыдня прынясуць цёплыя паветраныя масы з Украіны. У пачатку вялікіх выхадных у цэнтральным рэгіёне і сталіцы надвор'е зноў зменіцца. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, пахаладае. У нядзелю слупкі тэрмометраў днём не паднімуцца вышэй за 19 градусаў.