Заўтра ў начныя гадзіны і раніцай магчымы кароткачасовы дождж і туман. Але ж днём будзе пераважна без ападкаў і да 19 вышэй за нуль. У нядзелю надвор'е таксама будуць вызначаць вільготныя паветраныя масы з Паўднёвай Еўропы. Слупкі тэрмометраў падымуцца да 21 градуса. А з панядзелка цеплыню зменіць прахалода. Панаваць над краінай будуць паўночныя вятры. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, дажджлівым будзе амаль кожны другі дзень кастрычніка, што адпавядае кліматычнай норме.
Цёплае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на выхадныя
30 сентября 2016













