Цеплае, але дажджлівае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на гэтым тыдні

14 мая 2018

Ужо заўтра кароткачасовыя ападкі з навальніцамі і парывістым ветрам. Пры гэтым днём паветра прагрэецца да 26 з плюсам. У заходніх раёнах 19 градусаў. У канцы працоўнага тыдня ад 17 да 22 цяпла.

У выхадныя ападкі спыняцца і зноў усталюецца камфортнае надвор'е - каля 22 градусаў цяпла.