Цяпло ўключаць у дзіцячых садках, школах і медыцынскіх ўстановах

7 октября 2016

Мінскі аблвыканкам прыняў рашэнне ўключаць цяпло ў дзіцячых садках, школах і медыцынскіх ўстановах. З нядзелі, магчыма, батарэі пачнуць цяплець і ў жылым сектары цэнтральнага рэгіёна.

Ну а капрызы восеньскай непагадзі прадоўжацца – на змену дажджам прыйдзе пахаладанне. У суботу ў Мінскай вобласці - ліўні. Ноччу каля плюс 2. Днём да 12 цяпла. Нядзеля стане самым  непагодлівым днём тыдня. Актыўны атмасферны фронт прынясе працяглыя ападкі. А ў сярэдзіне наступнага тыдня скандынаўскі антыцыклон абяцае і першыя замаразкі. Тэмпература паветра на 5 градусаў будзе ніжэй за  норму.