Цяпло вернецца ў другой палове тыдня

6 апреля 2015

Цяпло вернецца ў другой палове тыдня, камфортным чакаецца надвор'е і на праваслаўны Вялікдзень. Але на бліжэйшыя дні ў прагнозах - начныя замаразкі і ападкі. З пятніцы атмасферныя франты адступяць, пачне дамініраваць антыцыклон і разам з паўднёвымі вятрамі вернецца больш цёплае надвор'е.

Аўтамабілістам трэба быць асабліва ўважлівымі падчас начных і ранішніх паездак: з-за павышанай вільготнасці месцамі магчымы туманы, якія абмяжоўваюць бачнасць на дарогах.