Цяпло ў жылых дамах можа з'явіцца ў найбліжэйшыя дні

2 октября 2017

Цяпло ў жылых дамах, а таксама бальніцах, школах, дзіцячых садах сталіцы і вобласці можа з'явіцца ў найбліжэйшыя дні. Такую інфармацыю агучылі сёння ў Мінскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Абагравальны сезон, як вядома, пачынаецца, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу 5 дзён не перавышае 8 градусаў.

Мінская вобласць гатовая да абагравальнага сезона - амаль усе жылыя дамы, прадпрыемствы і сацыяльныя аб'екты атрымалі пашпарты гатоўнасці. Цалкам падрыхтаваны ўстановы аховы здароўя і адукацыі. Праца не завершана ў некалькіх арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. Зафіксаваны выпадкі тэхнічных няспраўнасцей.

Напярэдадні ўсе цеплааб'екты наведала спецыяльная камісія, у тым ліку і супрацоўнікі МНС. Ратавальнікі праверылі ўмовы захоўвання паліва, спраўнасць абсталявання, наяўнасць сродкаў для тушэння пажараў. Асобную ўвагу надалі падрыхтоўцы персаналу кацельняў.

На падключэнне ацяплення спецыялістам адводзіцца 5 дзён. У першую чаргу цяпло пададуць у медустановы, дзіцячыя садкі і школы.