Цёпла, але дажджліва будзе на гэтых выхадных у Беларусі
12 июля 2014
Такое надвор'е прынясе цыклон з Балканаў пад назвай Міхаэла. Сёння ў большасці раёнаў пройдуць дажджы, чакаюцца моцныя ліўні. Тым не менш, будзе цёпла - да плюс 25. Такім жа будзе надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня.