Цяпло пачало паступаць у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі Мінска

7 октября 2019

Пахаладанне не павінна значна  ўплываць  на жыццё горада. Тым больш што сёння цяпло пачало паступаць у грамадскія  і адміністрацыйныя будынкі. Калі тэмпература паветра будзе вышэйшай за 10 градусаў, памяшканні павінны ацяпляцца менш  інтэнсіўна. А пры стабільным  павышэнні  тэмпературы  ацяпленне ўвогуле адключаць. Сёлета абагравальны сезон у сталіцы пачаўся на некалькі тыдняў раней. У першую чаргу цяпло прыйшло ў дзіцячыя сады, школы і медыцынскія ўстановы.