Пры гэтым аранжавы ўзровень небяспекі захоўваецца і на сёння. У сталіцы высокія дзённыя тэмпературы будуць чаргавацца з дажджамі і навальніцамі. Кантраснае надвор'е ў прагнозах і на заўтра. Уначы ў Мінскай вобласці пераважна без ападкаў, раніцай і днём кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны з парывамі да 14 м/с, магчымы туман. Ноччу тэмпература паветра ад 7 да 13 градусаў цяпла. Днём слупкі тэрмометра пакажуць плюс 27.
У цэлым пачатак восені ў сталіцы і вобласці прагназуецца дажджлівым, але цёплым. Тэмпература паветра будзе блізкай да кліматычнай нормы.
Цёпла і дажджліва будзе ў пачатку восені
31 августа 2020













