Цёпла, а ў другой палове тыдня спякотна

6 августа 2018

Цёпла, а ў другой палове спякотна - такія прагнозы сіноптыкаў на гэты тыдзень. Сёння атмасферны фронт з Балтыйскага мора прынясе ў асобныя раёны Мінска і вобласці кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У аўторак ноччу - плюс 11 -16, пераважна без ападкаў. Дажджоў не чакаецца і днём, паветра ж прагрэецца да 27. З серады тэмпературны фон пачне яшчэ больш павышацца.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у выхадныя надвор'е будзе менш сонечным. Пройдуць дажджы з навальніцамі. Але тэмпературны фон практычна ня зменіцца.