Цёплая зіма не перашкода ўраджаю, але варта назапасіць сродкі хімабароны

13 января 2020
Цёплая і бясснежная зіма не падстава турбавацца за будучы ўраджай азімых збожжавых, супакоілі навукоўцы. Тым не менш адсутнасць снежнага покрыва і марозу, а таксама высокі ўзровень вільготнасці правакуе з'яўленне на раслінах хвароб і шкоднікаў. Таму сельгаспрадпрыемствам варта загадзя назапасіць сродкі хімабароны.

Фёдар Прывалаў, гендырэктар НПЦ НАН Беларусі па земляробстве: "Я б параіў, каб гэтыя сродкі абароны - інсектыцыды і фунгіцыды -  былі дадаткова да гэтых  умоў надвор’я. Каб атрымаць ураджай, трэба захаваць тэхналогію, сысці ад хвароб і шкоднікаў, мы без гэтага не зможам. Самае галоўнае пытанне, навошта патрэбен снег. Всяной, калі ён павольна растае, то гэта запас вільгаці, для нашых лёгкіх глеб нам неабходная вільгаць".