Цёплая вясна паспрыяла хуткаму росту баршчэўніка

7 июня 2018

Спецыялісты камітэта прыродных рэсурсаў Мінскай вобласці знайшлі 950 месцаў, дзе расце ядавіты баршчэўнік. Небяспечная расліна займае 350 гектараў зямлі. Найбольш баршчэўніку ў Лагойскім, Валожынскім і Мінскім раёнах.

А ў Маладзечанскім фермер Аляксандр Абрамчык самастойна знайшоў спосаб знішчэння лопуху. Сем гадоў таму гаспадар пачаў апрацоўваць баршчэўнік гербіцыдамі ўперамешку з азотам. І зараз на 70 гектарах яблыневага саду амаль не засталОся ядавітай расліны.

Дарэчы, сёлета баршчэўнік расце найбольш актыўна - цёплая вясна гэтаму паспрыяла. Зерне расліны пачало паспяваць на некалькі тыдняў раней.