Цёплае надвор'е ў Беларусі абудзіла кляшчоў

14 марта 2014

Толькі ў Гродзенскай вобласці зафіксавана 5 выпадкаў укусаў гэтых насякомых. На шчасце, у пацярпелых, якія звярнуліся да ўрачоў па дапамогу, у пробах не выяўлены сляды заражэння энцэфалітам. Менавіта гэтае захворванне пераносяць кляшчы. Як растлумачылі ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у сакавіку ўкусіць людзей могуць пераважна лугавыя кляшчы. Таму варта быць асабліва асцярожнымі, бавячы час на вольным паветры.


Для таго, каб клешч прачнуўся, дастаткова, каб верхні пласт зямлі, дзе яны зімуюць, прагрэўся да плюс пяці градусаў. Дарэчы, абачліва варта паставіцца не толькі да сябе, але і да хатніх жывёлін, якія гуляюць на вуліцы. Асноўныя правілы абароны ранейшыя - шчыльна прылеглае да цела адзенне і спецыяльныя сродкі супраць насякомых.