Цёплае надвор'е яшчэ на адзін тыдзень

23 июля 2014

Цёплае надвор'е захаваецца ў Мінску як мінімум яшчэ на адзін тыдзень. Найбольш спякотныя будуць выхадныя. У нядзелю паветра прагрэецца да 29 градусаў. Але ўначы ў пятніцу і нядзелю магчымыя кароткачасовыя дажджы. У астатнім надвор'е застанецца яснае і цёплае, тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 19 градусаў.