Цёплы тыдзень, але з дажджом і мокрым снегам

27 января 2020
У найбліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць няўстойлівае надвор'е з тэмпературай на 4-8 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. Ноччу і заўтра днём магчымы слабы галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду. У сярэдзіне тыдня  месцамі пройдуць моцныя ападкі, з-за чаго магчыма наліпанне мокрага снегу. Вадзіцелям і пешаходам варта ўлічваць такі неспрыяльны прагноз, падчас руху захоўваць максімальную асцярожнасць,  асабліва пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў.