Цёплае і без ападкаў надвор'е захоўваецца ў цэнтральным рэгіёне

17 Студзеня 2020
Тэмпература паветра днём у межах ад 1 да 6 градусаў са знакам "плюс". Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да - 3. Раніцай магчымы туман і слабы галалёд. Вецер пераменных напрамкаў з парывамі да 9 м/с. У выхадныя таксама пераважна без ападкаў. Толькі ў нядзелю ў асобных раёнах прагназуецца дождж з мокрым снегам. І ў пачатку наступнага тыдня надвор’е істотна не зменіцца. Будзе пахмурна, але не па-зімоваму цёпла.