Зараз паштавікі змогуць практыкавацца ў прафесіі без адрыву ад вучобы

3 апреля 2013

Зараз паштавікі змогуць практыкавацца ў прафесіі без адрыву ад вучобы. Сёння на базе Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі адкрыўся вучэбны цэнтр, які будзе ажыццяўляць практычную падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў. Слухачоў цэнтра навучаць працаваць з найноўшай камп'ютарнай праграмай, якая сёння выкарыстоўваецца ва ўсіх паштовых аддзяленнях краіны. Кожнае вучэбнае месца ў класе   дакладна паўтарае рабочае  месца аператара сувязі.
(Ірына Саксонава, генеральны дырэктар РУП Белпошта)
І сёння ж лепшыя студэнты спецыяльнасці Паштовая сувязь з усіх рэгіёнаў краіны пазмагаюцца за званне выдатніка сваёй будучай прафесіі. Пераможцы змогуць далучыцца да каманды беларускіх паштавікоў.