Тэорыю яны паспяхова выкарыстоўваюць у вытворчасці. Гэта пацвердзіў фестываль маладзёжнай універсітэцкай навукі. Студэнты стваралі праекты па розных тэмах: ландшафтны дызайн, робататэхніка, IT-тэхналогіі. Многія ідэі, такія як сэрвіс па браніраванні маршрутных таксі, двухпавярховыя экалагічныя сады і конны парк, ужо можна рэалізоўваць. А пляцоўкай для прэзентацыі праектаў і майстар-класаў выбраны Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт.
Удзел у шостым этапе рэспубліканскага фестывалю прынялі больш за тры сотні маладых людзей з беларускіх ўніверсітэтаў, гімназій, ліцэяў, і ў тым ліку студэнты дзвюх расійскіх ВНУ.













