Цені на аўтарынку - расследаванне "Галоўнага эфіру"

16 Лютага 2020
Пра парадоксы. Уявіце: машыну вы прадалі, а свежыя штрафы прыходзяць. Такія аўтаўладальнікі нехаця афармлялі дамову праз пасярэднікаў. Тыя ўпэўніваюць: у ДАІ дакументы пайшлі. Але вось верыцца цяжка. 

У пачатку праграмы мы гаварылі пра дыпфэйкі, якім зманлівым можа быць выгляд. Тут тая ж гісторыя. І шыльда побач з офісам ДАІ, і нават стыль той жа. Толькі вось вынік адрозніваецца ад паўнавартаснай дамовы. Прадаюць аўто па рахунку-даведцы. Хутка, але часцяком не без наступстваў. Расказвае Уладзімір Каралёў (вiдэа).