Тэмы, узнятыя Кіраўніком дзяржавы ў Пасланні, уяўляюць цікавасць для кожнага беларуса

25 апреля 2018

Бяспека, развіццё эканомікі, якасць жыцця, развіццё сацыяльных праектаў - гэтыя тэмы былі ўзнятыя Кіраўніком дзяржавы ў Пасланні. І усе з іх уяўляюць цікавасць для кожнага жыхара нашай краіны.

Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту сёлета атрымалася вельмі кампактным. Ёміста па кожнай важнай тэме. І не дзіўна, бо асноўныя пытанні развіцця нашай краіны пастаянна ўзнімаюцца на сустрэчах, нарадах і падчас афіцыйных паездак Кіраўніка дзяржавы.