Тэму павышэння пенсіённага ўзросту абмеркавалі з намеснікам міністра гандлю падчас анлайн-канферэнцыі

17 марта 2016

Тэму, якая асабліва хвалюе беларусаў, павышэнне пенсіённага ўзросту, сёння абмеркавалі і з намеснікам міністра гандлю падчас анлайн-канферэнцыі. Яна прайшла на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Ірына Наркевіч адзначыла, што павелічэнне пенсіённага ўзросту ў Беларусі не толькі змякчыць нагрузку на Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, але і дазволіць вопытным супрацоўнікам на законнай падставе даўжэй працягваць сваю працоўную дзейнасць.

Ірына Наркевіч, намеснік міністра гандлю Беларусі: "У нашай сферы працуе шмат прафесійных людзей: гэта і касіры, прадаўцы, менеджары. І вядома, майстэрства прыходзіць з вопытам. І, вядома, часам бываюць вельмі каштоўныя прафесіяналы, якія дасягаюць пэўнага пенсіённага ўзросту. Напэўна, прадаўжэнне ўзросту будзе спрыяць таму, што вось гэтых каштоўных прафесійных людзей мы можам бесперашкодна пакідаць даўжэй папрацаваць. І, напэўна, гэта будзе вітацца з боку гэтых прафесіяналаў-пенсіянераў, якія здольныя працаваць і сапраўды вопытныя і прафесійныя".