Тэму бяспекі закрануў Прэзідэнт Беларусі з прадстаўнікамі АБСЕ

20 декабря 2016

Тэма бяспекі, якую ў Палацы Незалежнасці закранулі Прэзідэнт Беларусі з прадстаўнікамі АБСЕ, асабліва актуальная. Увесь свет сёння абмяркоўвае жахлівыя тэракты, якія адбыліся ў Берліне і Турцыі.

Так, забойства расійскага пасла Андрэя Карлава Масква і Анкара назвалі    правакацыяй, накіраванай супраць турэцка-расійскіх адносін. Афіцыйныя асобы Турцыі выказалі надзею, што трагедыя не адаб'ецца на працэсе нармалізацыі двухбаковых сувязяў.

Спачуванне родным і блізкім загінуўшага пасла, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну  выказаў  Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаю, учора ўвечары на адкрыцці фотавыставы ў Анкары 22-гадовы  Меўлют Алтынташ разрадзіў у спіну дыпламату абойму з пісталета. З цела пасла вынялі  9 куль. Злачынец - экс-супрацоўнік паліцэйскага спецназа быў ліквідаваны вартавымі парадку. Па ўдакладненай інфармацыі, ён загадзя спланаваў нападзенне. Ён узяў выхадны, забраніраваў гатэль. Там перапрануўся ў грамадзянскую вопратку і пешкі адправіўся да будынка цэнтра сучаснага мастацтва. Ахова музея прапусціла Алтынташа па паліцэйскім пасведчанні.