Тэмпературны рэкорд дня. У Мінску пабіты паказчык 1937 года

12 июня 2019

Так спякотна, як учора, было 82 гады таму. Слупок тэрмометра падняўся да +32,2 градуса. Папярэдні максімум быў 30,1. Анамальная спёка зараз ва ўсіх рэгіёнах, не толькі ў сталіцы. Так, у Мар'інай Горцы зафіксавана +32,2, а ў Самахвалавічах  яшчэ на адну сотую больш. Сярэднясутачная тэмпература паветра ў Мінскай вобласці перавысіла норму на 8-10 градусаў. Такія ж паказчыкі пратрымаюцца мінімум да канца тыдня, а значыць, варта чакаць новых рэкордаў. Па-ранейшаму дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі.