Тэмпературны плюс і туманнае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на гэтыя выхадныя

21 декабря 2018

Маразы адступаюць. Тэмпературны плюс і туманнае надвор'е прагназуюць сіноптыкі на гэтыя выхадныя. Цэнтр цыклона з Атлантыкі, які перамясціцца на цэнтральны рэгіён у суботу, прынясе невялікае пацяпленне і мокры снег. Ноччу да 5 марозу, днём 3 са знакам плюс.

Такое слабамарознае няўстойлівае надвор'е захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня. Мокры снег будзе змяняць дождж. Тэмпература паветра днём да 2 градусаў вышэй за 0.