Тэмпературны фон у апошнія дні красавіка наблізіцца да кліматычнай нормы

29 апреля 2019

Паветраныя масы са Скандынавіі прынясуць прахалоду. У начныя гадзіны і раніцай магчымыя нават замаразкі, а днём - халодны парывісты вецер. Уначы ў аўторак ад +1 да +7 градусаў, днём да 17 вышэй за нуль. А вось ападкаў на працягу працоўнага тыдня пакуль не прагназуецца. Увогуле гэты красавік стаў самым засушлівым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. У выхадныя на тэрыторыю нашай краіны пачнуць паступаць больш вільготныя паветраныя масы, чакаецца павелічэнне воблачнасці, месцамі ў Мінску і па рэгіёне кароткачасовыя дажджы.