Тэмпературныя рэкорды лістапада

6 ноября 2019
Анамальна цёплы лістапад! Ужо некалькі дзён на метэастанцыях Мінскай вобласці фіксуюцца тэмпературныя рэкорды. Напрыклад, у Мар'інай Горцы перапісалі максімум 1899 года. Паветра прагрэлася амаль да +17 градусаў. Увогуле, тэмпература ў цэнтральным рэгіёне на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму. Такое цёплае надвор'е захаваецца і ў бліжэйшыя дні. Аднак у некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагназуецца туман.

На наступным тыдні надвор'е істотна не зменіцца. Тэмпература паветра будзе у межах ад +6 да +12 градусаў.