Тэмпература паветра ў жылых дамах пачне павышацца

1 октября 2013

З заўтрашняга дня Мінгарвыканкам дае дазвол на ўключэнне ацяплення ў дамах, інтэрнатах, гасцініцах, басенах і гарадскіх лазнях. Цяпло з'явіцца не ва ўсіх спажыўцоў адразу. Уключаць сістэмы будуць паэтапна - прыкладна па 20% штодзенна. Такім чынам, за 5 дзён цёпла стане ва ўсіх установах. На перыяд падключэння ацяплення на базе ўсіх ЖРЭА створаць спецыяльныя брыгады, каб аператыўна рэагаваць на ўсе магчымыя збоі ў сістэме.


Спецыялісты папярэджваюць, калі тэмпература паветра паднімецца вышэй за плюс 10 градусаў, кацельні перавядуць у рэжым працеплівання.